Растим маленького патриота вместе

«Мой дом - мая крэпасць». Гэты выраз нясе ў сабе, у пэўным сэнсе, дваякае паняцце. З аднаго боку - дом, месца ў якім ты жывеш, а з другога боку - краіна. Бо ўсё што цябе акружае: прырода, народ, традыцыі, культура - усё гэта прырастае разам з коранем да цябе. І, натуральна, чалавек павінен шанаваць свае звычаі, сваю мову, ганарыцца тым, што ён мае. Мы, беларусы, цэнім свае традыцыі, з павагай ставімся да нацыянальных страў, славутасцях. Кожны тыдзень у нашым дзіцячым садзе праходзяць навучальныя заняткі, выхаванцаў знаёмяць з беларускай мовай, беларускімі традыцыямі і святамі.
Вельмі важна, каб выхаванне сапраўднага грамадзяніна нашай страны ажыццяўлялася сумесна дзіцячым садком і бацькамі выхаванцаў.

Государственный флаг Республики Беларусь

Государственный флаг Республики Беларусь представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтальных цветных полос: верхней красного цвета и нижней зеленого цвета. Отношение ширины полос красного и зеленого цвета  - 2:1. Слева вертикально расположен белорусский орнамент красного цвета на белом фоне.

     Цвета нашего флага имеют следующие значения:

     Красный - сила, мужество, благородство, энергия.

   Зеленый - надежда, здоровье, молодость, возрождение, трудолюбие, созидание, природная гармония.

      Белый - чистота, непорочность, примирение, мудрость, знания.

        Орнамент - символ древней культуры народа, его духовного богатства. Содержание орнамента на государственном флаге повествует о хлебе, урожае и продолжении рода; прославляет трудолюбие и мастерство - первооснову счастливой доли человека.

     Беларусь - первая в мире страна, которая использовала национальный орнамент в качестве элемента государственного флага.

     Факты о нашем флаге. Орнамент, размещенный на флаге, был вышит в 1917 г. крестьянкой из деревни Костелище Сенненского района Витебской области Матреной Маркевич. В Сенно ей установлен памятник.

     Второе воскресенье мая - День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь.

     В 2013 году в Минске появилась площадь Государственного флага. В центре ее находится 70-метровая стела, на которой установлен самый большой в стране государственный флаг. Его площадь составляет 98 кв.м, а масса 25 кг. 

свернуть

Государственный герб Республики Беларусь

В изображении белорусского герба отражаются основные национальные и духовные ценности белорусов: гражданское единство, трудолюбие, миролюбивость. В центре контур Беларуси - суверенитет, территориальное единство страны. Венок из золотых колосьев, цветов льна и клевера - благополучие и достаток. С каждой стороны венок трижды перевит красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании герба в две строки начертаны золотом слова "РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ". Земной шар - желание жить в мире и согласии, сотрудничать со всеми странами. Восходящее солнце - символ жизни и наилучшей доли. Звезда - символ человека и человечества, знак мужества и высоких помыслов, высоких устремлений народа.

свернуть

Государственный гимн Республики Беларусь

Это торжественное музыкально-поэтическое произведение, исполняемое в случаях, предусмотренных законом: во время официальных государственных церемоний, ритуалов, празднеств, спортивных соревнований.

Текст Государственного гимна прославляет желание белорусского народа жить в мире, его трудолюбие, готовность защищать родную землю. 

свернуть

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

Як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна

 

                                                            

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочацца павясці з вамі  размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.

Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.

Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.

Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.

I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!

 

Мы, беларусы – мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі, Шчыра сябруем, сілы гартуем Мы ў працавітай, вольнай сям’і. Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Разам з братамі мужна вякамі Мы баранілі родны парог, У бітвах за волю, бітвах за долю Свой здабывалі сцяг перамог! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь! Дружба народаў – сіла народаў – Наш запаветны, сонечны шлях. Горда ж узвіся ў ясныя высі, Сцяг пераможны – радасці сцяг! Слаўся, зямлі нашай светлае імя, Слаўся, народаў братэрскі саюз! Наша любімая маці-Радзіма, Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

свернуть

Дзяржаўныя святы

У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка
Дзень Перамогі 9 мая
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь другая нядзеля мая
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) 3 ліпеня
Дзе́нь наро́днага адзі́нства 17 верасня
свернуть

Выхаванне дзяцей ў традыцыях беларўскай этнапедагогiкi

         Народная педагогiка нарадзiлася на зямлi разам са з,яўленнем "чалавека разумнага".  Праца стварыла чалавека и стала першым сродкам выхавання. Народная педагогiка з,явiлася  ў выніку неабходнасцi перадаваць ад пакалення да пакалення неабходныя веды, уменнi, нормы грамадскiх паводзiн.

         Народная мўдрасць вўчыць  як мага раней пачынаць выхаванне. Жорсткае стаўленне да дзяцей на Беларўсi -  з ява рэдкая, нават выключная. Адносiны бацькоў да малых звычайна мяккiя, але патрабавальныя. ў фальклоры сустракаецца такое сцвярджэнне:

  • Не бiце дубцамi, навучыце слоўцамi.
  • Не крычы, а лепей вучы.
  • З пестўнка нiчога не будзе.
  • Няшчасныя тыя дзеткi, якiх не жураць нi бацька, нi матка.

Народ вучыць бацькоў выхоўваць ў дзiцяцi самастойнасць, не пеставаць яго. У выхаваннi галоўнае - перакананне, унушэнне, тлумачэнне, прыклад дарослых, парада, практыкаванне, заахвочванне, ухваленне i асуджэнне, у выключных выпадках - пакаранне.

Галоўным крытэрыем маральнасцi ў беларўсаў заўседы было  стаўленне да працы, яго стараннасць, умельства: працаваць не любiш  - чалавекам не будзеш.

Асноўны прынцып беларускай этнапедагогiкi  - выхаванне дзяцей у працы, падрыхтоўка iх да самастойнага жыцця. У беларусаў працоўнае выхаванне пачыналася ледзьве не з калыскi. Мацi брала з сабою дзiця ў поле, дзе мiж работай кармiла яго и спявала калыханкi. Дзiця разам з малаком мацi засвойвала традыцыi народа. Сяляне працавалi ад цямна да цямна: апрацоўвалi зямлю, вырошчвалi агароднiну, забяспечвалi сябе адзеннем, абуткам, выраблялi посуд, сельскагаспадарчыя прылады, транспартныя сродкi,кошыкi, займалiся рыбалоўствам, паляваннем, з малых гадоў далучалi дзяцей да працы. Спачатку тыя выконвалi легкую працу, дапамагалi няньчыць маленькiх братоў и сясцер, мылi посуд, пасвiлi гусей.

ў 6-7 гадоў дзяўчатак навучалi прасцi, вышываць, вязаць, гатаваць ежу. ў 14-15 яны сядалi за кросны, пад наглядам мацi I бабулi ткалi палатно, посцiлкi, рўшнiкi. А дзяўчына, якая выходзiла замуж, павiнна была сама наткаць адзенне, бялiзну, абрусы - прыгатаваць пасаг. Малыя хлопчыкi пасвiлi гусей, ў 8-9 гадоў - кароў, ў15-16 аралi, касiлi. Калi вырасталi, яны ўдзельнiчалi ў бўдаўнiцтве хаты.

Нягледзячы на тое, што дзецi пачыналi працаваць з маленства, яны заўседы знаходзiлi час i магчымасць пагуляць. Старажытным сродкам выхавання беларусы лiчылi гульню. У гульнях дзецi далучалiся да звычаяў и традыцый свайго народа, сваей сям,i, адтрымлiвалi першыя працоўныя навыкi. Варта ўзгадаць назвы гульняў: " Агароднiк", " Грушка", " А мы проса сеялi", " Браднiк " I iншыя. Калi дзiця было яшчэ зусiм малое, бацькi ладзiлi яму цацкi з саломы, лену, анучак, а каб такая лялька не пашкодзiла, " не згледзiла", " не ўракла" свайго малога гаспадара, ей не рабiлi вочак i вуснаў.Такая лялька была абярэгам малога ад непрыемнасцяў. Каб энергетычнаму полю дзiцяцi нiчога не паграджала, над калыскай падвешвалi саламянага павука - сваеасаблiвую падвеску, якая вабiла малога сваей сцiплай i таямнiчай прыгажосцю i абараняла яго ад нячыстай силы. Такi павук убiраў у сабе дрэнную энергетыку, таму кожны год яго спальвалi i мянялi на новы.

Беларўсы здаўна выкарыстоўвалi такi метад арганизацыi працы, як талака. Склiкаць талаку - значыць запрашаць суседзяў дапамагчы ў працы. На талаку збiралiся сваякi, сябры, аднавяскоўцы, добрыя знаемыя, дапамагалi апрацоўваць зямлю, збiраць ураджай, будаваць i рамантаваць хату. Талака суправаджалася песнямi, жартамi, вабiла дзяцей и моладзь.

Беларусы умелi не толькi працаваць, але i добра адпачываць. У нашых продкаў шмат святаў. У святочныя днi людзi спявалi песнi, вадзiлi карагоды, жартавалi. Святы паўтаралiся штогод i былi спадпарадкаваны з рухам планеты вакол Сонца. Так утварылася кола святаў: зiмовыя Калядкi, Раство Хрыстова, Водахрыщча, Стрэчанне, Масленiца, вясновыя Саракi, Камаедзiца, Вялiкдзень,  Дабравесце,  Юр,я, гуканне вясны, летнiя Купалле, Семуха, Спас,  восеньскiя Дажынкi, Багач, Пакровы, Дзяды. Акрамя таго, святкавалiся сямейна-абравыя святы: вяселле, радзiны, хрэсьбiны.

Беларусы заўжды сустракалi гасцей вельмi ўрачыста, частавалi iх ўсiм, што было ў хаце. Традыцыйная ежа беларўсаў простая, сытная и здаровая. Скварка i мяса былi на стале звычайна  па святах, а кожны  дзень бавiлiся стравами з бульбы ( бабка, дранiкi, капытка, калдуны). З мучных страў найбольш вядомыя клецкi, зацiрка, з крупяных крупнiк и кашы.  Кашы - найпершая абрадавая страва: на Каляды  - ячневая ( куцця), на хрэсьбiны - бабiна, на вяселле - салодкая каша.  На малаку звычайна не гатавалi, а толькi забельвалi iм стравы, з яго рабiлi сыр, смятану, збiвалi масла. Дзецям давалi сырадой, дрослыя часцей пiлi кіслае   малако ( сыраквашу). Шмат ужывалi агароднiны, рыбы, грыбоў, гатавалi квас, узвары, кiсялi. Такая ежа  дазваляла нашым продкам не толькi добра и сўмленна працаваць, але i нараджаць моцнае патомства. Такая ежа  адпавядае сучаснаму уяўленню пра здаровае харчаванне.

З даўнiх часоў сямейны этыкет патрабуе падтрымлiваць аўтарытэт сваей сям'i сярод знаемых. Згодна з традыцыяй, жонка не лае на мужа, не можа выстаўляць на паказ сямейныя нягоды, яна павiнна ўзвышаць аўтарытэт мужа сярод дзяцей. Шмат прыказак дайшло да нас пра сямейныя адносiны:

  • згода будуе, нягода руўнуе;
  • не расказвай нiкому, што робiцца ў дому;
  • баба без мужыка як калесы без каня.

Вялiкую ўвагу ўдзялялi выхаванню ў дзяцей  павагi да бацькi i мацi. Дзецям не дазвалялася павышаць голас на бацькоў, спрачацца з iмi. Слова бацькоў было законам для дзяцей.

На працягу стагоддзяў этнапедагогiка была амаль адзiным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тып асобы: працавiтай, шчырай, сумленнай. дабразычлiвай, гуманнай, гасцiннай и г.д.

І сення , каб выхаваць гарманiчна развiтую,  нацыянальна свядомую асобу з лепшымi якасцямi грамадзянiна, працаўнiка I   сем'янiна, мы звяртаемся да народнай мудрасцi, да гiсторыi свайго народа, яго традыцый i звычаяў.

Літаратўра:

  1. Аляхновіч А., Рахчэеў М.,Фядосік А., Беларўскі дзіцячы фальклор – Мінск,1994.
  2. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларўсаў. – Мн.: Выд. ўл. М. Скакўн, 1999. – с. 256.
  3. Красіла,  А., Мой родны край завецца Беларўссю – Мазыр, 2004.
свернуть

Рэцэпты беларускай кухні

Праект «Народныя казкі для дзетак»

Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач — гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу.
Усё гэта ёсць у казках. 

Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі — гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям.
Казкі — гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Вашае дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

Прапануем вам, паважаныя зацiкауленыя бацькi, прачытаць са сваiмi дзеткамi ,беларускiя народныя казкi. 

Перайсці да казак можна, націснуўшы на кнопку:  

       

свернуть